Друзья россияне, этот пост сейчас не для вас. Просто пролистайте😁.
Учора, 21 лютага весь сусвет адзначаў Дзень роднай мовы. Не часта гэта раблю, адкрываю інстаграм. Бачу віншаванне ад адной праўласнай старонкі (не ад афіцыйнай асобы, а звычайнага чалавека). Стаўлю падабайку, збіраюсь напісаць каментар падзякі. Бачу, мякка кажучы, дзіўную карціну! Падпісчыкі, якія ўчора ставілі падабайкі пад пастамі, сёння ўжо пішуць гнеўныя каменты! Выкручваеце нам рукі, прымушаеце размаўляць на беларускай мове, адчапіцеся ад нас, наша родная мова - руская, вы адпрацоўваеце БЧБшную павестку, у нас дзьве дзяржаўныя мовы і гэтак далей. Калісці адэкватныя людзі раптам вырашылі звар'яцець. "Дзве дзяржаўныя мовы" - добра, вам не падабаецца беларуская, не прымайце віншаванні. І тым больш не трэба рэагаваць негатыўна! "Вы адпрацоўваеце БЧБшную павестку" - размаўляя на ДЗЯРЖАЎНАЙ МОВЕ??? "Вы прымушаеце нас размаўляць на беларускай мове" - віншаваннем з Днём роднай мовы?
Хочацца запытаць, таварышы, вось вы кахаеце сваю радзіму, дзяржаўны флаг, Прэзідэнта. А НА ЯКОЙ МОВЕ ВЫ СПЯВАЕЦЕ ГІМН СВАЁЙ КРАIНЫ??? Няўжо ў гэты момант вы пра сябе плюёцеся?
Крыху пра сябе. Я гадоў двадцаць у голас не размаўляў на беларускай мове. Але ўчора, таварышы, вы самі мяне падштурхнулі да беларускай мовы.